20 красавiка 2024, Субота, 8:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскае «Дынама» разграміла «Шафхаўзен» у Лізе чэмпіёнаў (Фота)

Менскае гандбольнае «Дынама» 15 лістапада на сваёй пляцоўцы буйна выйграла ў швейцарскага «Шафхаўзена».

У матчы 5-га тура групавога этапу Лігі чэмпіёнаў менчукі выйгралі з лікам 33:23 (14:12), паведамляе БелаПАН.

Становішча каманд у групе D: «Барселона» (Іспанія) - 8 ачкоў (4 матчы), «Берлін» (Германія) - 8 (5), «Дынама» (Менск) - 5 (5), «Загрэб» (Харватыя) - 3 (5), «Пік» (Венгрыя) - 2 (4), «Шафхаўзен» - 2 (5).

Па выніках двухкругавога турніру чатыры лепшыя каманды групы выйдуць у 1/8 фіналу.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках