19 красавiка 2024, Пятніца, 2:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна адмаўляецца ад расейскага газу

88
Украіна адмаўляецца ад расейскага газу

Аб'ёмы закупкі блакітнага паліва ў расейскага газавага манапаліста скароцяць да 20 млрд куб. м у 2013 годзе.

Пра гэта заявіў намеснік праўлення НАК Нафтагаз Вадзім Чупрун піша «Корреспондент».

«У гэтым годзе мы закупім у РФ 27,5 млрд. куб. м газу. У 2013-м спачатку думалі - 24 млрд куб. м, зараз бачым - каля 20 млрд куб. м», - паведаміў чыноўнік.

Разам з тым Чупрун не ўдакладніў, які аб'ём газу ўказваўся ў заяўцы на наступны год, якую Украіна накіравала Расейскай Федэрацыі. «Заяўкі былі адпраўленыя. Гэта перамоўны працэс, таму асвятляць падрабязнасці нашай заяўкі я не рызыкую», - сказаў намеснік старшыні Нафтагаза.

Раней паведамлялася, што Украіна вядзе перамовы з нагоды ўдзелу ў рэалізацыі праекта-канкурэнта Паўднёвага патоку, Трансанаталійскага газаправода (TANAP), для пастаўкі азербайджанскага газу ў Еўропу, заявіў міністр энергетыкі і вуглепрама Украіны Юрый Бойка на Саміце Атлантычнага савета па пытаннях энергетыкі і эканомікі, які зараз праходзіць у Стамбуле.

Украіна не першы год спрабуе дамовіцца з Масквой аб зніжэнні кошту на расейскае паліва, але безвынікова.

Па словах Чупруна, зараз краіна купляе газ у Германіі, які абыходзіцца на 100 даляраў танней, чым расейскі.

Напісаць каментар 88

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках