29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сядзібу Ігната Дамейкі прададуць

11
Сядзібу Ігната Дамейкі прададуць

Грошай на рамонт палацава-паркавага комплексу ў вёсцы Жыбуртоўшчына, дзе жыў вучоны, ва ўладаў няма.

Комплекс зараз знаходзіцца ў вельмі дрэнным стане і патрабуе ўважлівага рамонту. Дах сядзібы праваліўся, а падлога цалкам згніла. Вядомы навуковец і даследчык, нацыянальны герой Чылі жыў у ёй у дзяцінстве, а таксама - пасля вызвалення з турмы ў 1824 годзе. На падмурку сядзібы ёсць надпіс: «1819 R. Ignacy Domeyko», паведамляе Polskie radio.

Менавіта ў гэтым будынку 82-гадовы Дамейка правёў некаторы час у гасцях у сваёй дачкі пасля вяртання з Чылі. Пасля Другой сусветнай вайны ў палацы спачатку знаходзіўся Дом дзіцяці, а пазней шпіталь.

Ужо 11 гадоў будынак стаіць пусты ў вельмі дрэнным стане і ў наступным годзе будзе выстаўлены на продаж.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках