28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Заіка: Будаўнікам давядзецца выязджаць у Расею

42
Леанід Заіка: Будаўнікам давядзецца выязджаць у Расею

Праз спыненне выдачы крэдытаў на жыллё будаўнічыя арганізацыі застануцца без працы, мяркуе эканаміст.

«Прыпыненне выдачы крэдытаў на куплю жылля «Беларусбанкам» - гэта станоўчыя і спрэс нармальныя захады. У Беларусі цяпер надыходзіць час ашчады. Мы занадта шмат будавалі практычна бясплатнага жылля. У часы Кебіча з грошай, на якія куплялі кватэры, 85% былі ашчадкам насельніцтва, а 15% - крэдытамі банкаў. У апошнія гады ўсё было наадварот: 15% - грошы насельніцтва, а 85% - крэдыты банкаў», - распавёў сайту charter97.org беларускі эканаміст Леанід Заіка.

Са слоў эксперта, цяпер людзям давядзецца адкладваць больш сродкаў:

«Я думаю, што тут пачне працаваць рынак, для жытла трэба будзе ашчаджаць і збіраць грошы. Да прэзідэнцкіх выбараў у беларусаў норма назапашвання была 5%. Яны ашчаджалі толькі 5% ад сваіх прыбыткаў - гэта вельмі мала. Для таго, каб эканоміка развівалася і рухалася, трэба адкладваць 10%. У японцаў норма ашчадку пры іхнай высокай дынаміцы росту ў 1950-60-х гадах была 30%. Калі б беларусы ашчаджалі 30% прыбыткаў, тады нам не патрэбныя былі б замежныя пазыкі, не было б патрэбы ў запазычанасці».

Спыненне выдачы крэдытаў на жыллё пазбавіць будаўнікоў працоўных месцаў, адзначыў эканаміст:

«Я думаю, што людзі перагледзяць свае чаканні і фантазіі. Частка будаўнічага комплексу будзе залішняй, будаўнікі будуць шукаць працу ў Расіі, Казахстане. І я мяркую, што ў гэтым аспекце мы будзем мець больш здаровую эканоміку».

Нагадаем, з 16 лістапада «Беларусбанк» прыпыняе выдачу крэдытаў на набыццё жылля. Афіцыйных заяў з гэтай нагоды яшчэ не прагучала, аднак інфармацыю ў банку пацвярджаюць.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках