Заявы дыктатара збянтэжылі пасольства ЗША
132- 16.11.2012, 21:02
Амерыканскае пасольства пракаментавала фантазіі Лукашэнкі.
«Заявы, зробленыя 12 лістапада, збянтэжылі нас, бо ў ЗША людзей не знявольваюць за тое, што яны вылучаюцца на грамадскія пасады. Мы далей заклікаем да вызвалення ўсіх палітычных зняволеных у Беларусі, у тым ліку былога кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча», — заявілі БелаПАН у амбасадзе ЗША ў Менску.
Нагадаем, 12 лістапада Аляксандр Лукашэнка выступаў перад студэнтамі Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта. Закранаючы выбары прэзідэнта ЗША, ён сказаў: «23 кандыдаты было ці 25 у Амерыцы кандыдатаў у прэзідэнты. Вы іх ведаеце? Вы толькі чулі пра Абаму і Ромні, так? А астатніх толькі за спробу дыскутаваць з гэтымі двума кітамі пасадзілі ў турму. Вось і ўся дэмакратыя».