19 красавiка 2024, Пятніца, 15:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менчукі падпісалі паштоўкі палітвязням (Фота, відэа)

24

Жыхары беларускай сталіцы падпісалі паштоўкі са словамі падтрымкі беларускім палітвязням.

16 кастрычніка актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» правялі акцыю салідарнасці на вуліцах Менска. Маладыя людзі падыходзілі да мінакоў, распавядалі пра акцыі, якія праходзяць у 16 дзень кожнага месяца і прапаноўвалі напісаць некалькі слоў на паштоўках у падтрымку тых беларусаў, якія праз свае палітычныя погляды апынуліся ў турме.

«Мы былі прыемна здзіўленыя рэакцыяй звычайных людзей на вуліцах. Спачатку мы нават думалі, што з нашай задумы наогул нічога не атрымаецца, бо людзі могуць проста баяцца, быць абыякавымі ці разгубіцца перад камерай. Але мінакі ахвотна падпісваліся, пісалі выдатныя словы ў падтрымку, некаторыя нават пыталіся, ці могуць напісаць пэўнаму чалавеку. Мы без праблем падпісалі паштоўкі для ўсіх палітвязняў, ад людзей не было ніводнай адмоўнай рэакцыі на нашу акцыю», - распавёў сайту charter97.org адзін з актывістаў.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках