28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея і Нямеччына спрашчаюць візавы рэжым

63
Расея і Нямеччына спрашчаюць візавы рэжым

У Маскве падпісаны пакет дакументаў, які ўключае ў сябе дамову пра палягчэнне візавага рэжыму для ўдзельнікаў моладзевых абменаў.

На працэдуры падпісання былі канцлерка ФРГ Ангела Мэркель, якая знаходзіцца з афіцыйным візітам у Маскве, і прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін, паведамляе РІА «Новости».

Дамова пра спрашчэнне візавага рэжыму для ўдзельнікаў моладзевых абменаў яшчэ мае быць ратыфікаваная, аднак Мэркель нагадала пра шэраг ужо ўхваленых навацый, якія палягчаюць атрыманне грамадзянамі Расеі візы ў Нямеччыну. Так, са студзеня 2013 года паўнамоцтва ў выдачы віз будуць перададзеныя іншым арганізацыям. Касуюцца правілы пра абавязковую асабістую падачу дакументаў на візу і абавязковую гутарку. Акрамя таго, нагадала канцлерка ФРГ, кожная пятая віза ў пасольствах і консульствах ФРГ у Расеі будзе выдавацца тэрмінам на некалькі гадоў.

Усяго краіны ў пятніцу, 16 лістапада, падпісалі дзесяць супольных дакументаў, у тым ліку, мемарандум аб паразуменні, які тычыцца стварэння Міжнароднага фонду падтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў РФ, пагадненне аб намерах паміж ММВБ-РТС і групай Deutsche Borse, а таксама мемарандум аб супрацоўніцтве ў сферы прафесійнай адукацыі і падвышэння кваліфікацыі.

Напісаць каментар 63

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках