28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трое беларусаў загінулі ў ДТЗ у Польшчы (Фота)

91

Аварыя адбылася каля 4 гадзін раніцы.

Тры чалавека загінулі ў аўтамабілі з замежнымі нумарамі ў выніку ДТЗ раніцай 18 лістапада на аўтастрадзе А2 ля Лодзі (Польшча), паведамляе інфармагенцтва PAP.

Аўтамабіль Subaru Forester быў з беларускімі нумарамі. Самаход з невядомых прычын выехаў на правы бок дарогі, на высокай хуткасці ўрэзаўся ў дарожную агароджу, што раздзяляла палосы, і загарэўся. Двое мужчын і жанчына, што ў ім знаходзіліся, загінулі на месцы, двухгадовае дзіця ад удару выкулілася з аўтамабіля, што і выратавала яму жыццё. У цяжкім стане дзіця было адвезенае ў лякарню Лодзі, піша БелаПАН.

Паліцыя расследуе прычыны ДТЗ. Ёсць версія, што кіроўца Subaru Forester заснуў за стырном.

Напісаць каментар 91

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках