19 красавiка 2024, Пятніца, 11:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новыя суды ў Свіслачы

3
Новыя суды ў Свіслачы

У Свіслачы працягваецца судовая расправа над удзельнікамі акцыі памяці Каліноўскага.

Павесткі атрымалі дэмакратычныя актывісты Анатоль Валюк, Юрый Глебік і Віктар Дзесяцік - іх будуць судзіць 26 і 27 лістапада, паведамляе «Радыё Свабода».

Дэмакратычных актывістаў абвінавачваюць ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі 27 кастрычніка.

27 кастрычніка ў Свіслачы людзі з розных гарадоў Беларусі традыцыйна адзначалі памяць паўстанцаў Каліноўскага. Дэмакратычныя актывісты ўсклалі кветкі на магілу Віктара Каліноўскага, да помнікаў Кастусю Каліноўскаму і Рамуальду Траўгуту, наведалі радзіму Каліноўскіх - сядзібу Якушоўка.

У той дзень міліцыянты затрымалі ў Свіслачы 4 маладых людзей, склалі пратаколы за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі і выкарыстанні незарэгістраванай сімволікі, а пазней за ўсіх асудзілі на адміністрацыйныя арышты і выплату штрафаў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках