24 красавiка 2024, Серада, 15:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Штраф за дабрачынны абед

33
Штраф за дабрачынны абед

Прадпрымальнік з Баранавічаў Мікалай Чарнавус аштрафаваны на 3 мільёны рублёў.

Яго абвінавачвалі ў парушэнні часткі 2 артыкула 23.34 Адміністрацыйнага кодэкса РБ - «арганізацыя і правядзенне несанкцыянаванага масавага мерапрыемства», піша ПЦ «Вясна».

Мікалай Чарнавус тлумачыў суддзі Аксане Сарахман, што дабрачынным абедам пачаставаў людзей каля свайго працоўнага месца па іх просьбе. Адначасова сабраў 307 подпісаў за бясплатны праезд школьнікаў у грамадскім транспарце на факультатывы і гурткі.

Нягледзячы на ўсе довады, суддзя Сарахман палічыла, што дабрачынны абед і збор подпісаў - гэта масавае мерапрыемства, на якое трэба дазвол уладаў, якога Чарнавус не меў.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках