29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

НЗ у Рагачове: горад застаўся без вады (Фота)

9
НЗ у Рагачове: горад застаўся без вады (Фота)

Людзі па ўсім горадзе скупляюць бутыляваную ваду.

Усю папярэднюю ноч камунальныя службы Рагачова спрабавалі прачысціць каналізацыйны калектар, але - безвынікова. Таму ў пятніцу ў палове дзесятай раніцы падачу вады ў горадзе цалкам адключылі. Месца затору каналізацыі ўжо знайшлі і будуць адкопваць трубу, піша «Комсомольская правда».

- Быць можа, у каналізацыю трапіла смецце - нядаўна ў нас праводзіліся дарожныя працы. А можа, хтосьці спецыяльна засмеціў трубу: быў такі выпадак, калі ў калектар выкінулі пральную машыну! Як гаворыцца, выкрыццё пакажа. Калі будзе відавочна, што затор утварылі зламысна, будзе распачата крымінальная справа. Калі проста нечая халатнасць - таксама будзем разбірацца. Спадзяемся, пасля абеду прачысціць трубу, максімум - да вечара. Дзіцячыя садкі былі папярэджаныя аб адключэнні вады, запас зрабіць паспелі, таму дзеці галоднымі не будуць, - распавёў намеснік старшыні Рагачоўскага райвыканкама Аляксандр Кавалёў.

- Спыненне падачы вады ва ўсе дамы і ўстановы - гэта парушэнне жыццядзейнасці горада, таму сітуацыя, якая склалася, характарызуецца як надзвычайная. МНС пакуль не ўдзельнічае, але сочыць за развіццём падзей, - дапоўніў прэс-сакратар Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС Руслан Габрылёў.

Тым часам, не ўсе жыхары Рагачова вераць у паспяховы вынік і скупляюць у крамах бутыляваную ваду.

Фота vrogacheve.ru

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках