20 красавiка 2024, Субота, 8:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Знявечаным бакланам удалося выратавацца

46
Знявечаным бакланам удалося выратавацца

Аказалася, што некаторыя птушкі перабраліся ў Менскую вобласць. А выжыць ім дапамаглі іх жа субраты.

Гэтую гісторыю расказаў дырэктар рыбгаса «Любань» (Менская вобласць) Сяргей Макаранка, піша TUT.by.

«Нядаўна ў Навалукомлі бакланам дзюбы адрэзалі, так яны з Віцебскай вобласці да нас сюды ў Менскую прыляцелі некаторыя. У нас адзін паляўнічы заўважыў, што два баклана разам неяк трымаюцца, прыгледзеўся - адзін без дзюбы, а другі з дзюбай. Ледзь пазней убачыў, як той, што з дзюбай, нырае і корміць рыбай таго, што без дзюбы... - успамінае дырэктар. - Гэта ж вы ўявіце: ён яго выкарміў яшчэ там, у Віцебскай вобласці, прыляцеў сюды і тут карміў! Людзі так не заўсёды будуць рабіць. Скінуць куды-небудзь цяжар, ды і ўсё!»

Мужчына, які адрэзаў дзюбы больш чым сотні птушанятам бакланаў, апынуўся рыбаком мясцовай рыбнай гаспадаркі. Тлумачачы свой жорсткі ўчынак у судзе, ён сказаў, што «чуў пра шкоду, якую бакланы наносяць, ядучы рыбу ў вялікіх колькасцях». Паводле яго слоў, птушанятам ён адварочваў галовы, а затым зрэзаў верхнюю частку дзюбы.

Нагадаем, у сярэдзіне чэрвеня на востраве аднаго з вадаёмаў, размешчаным у Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці, арнітолагі выявілі амаль 100 птушанят бакланаў, у якіх былі адрэзаныя дзюбы.

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках