25 красавiка 2024, Чацвер, 16:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Са шпіталя - у ІЧУ

1
Са шпіталя - у ІЧУ

Маладафронтаўца Зміцера Крамянецкага пераводзяць са шпіталя назад у турму.

Пра гэта маладафронтавец паведаміў паплечнікам па тэлефоне.

Нягледзячы на тое, што пад палатай, у якой знаходзіўся маладафронтавец, пастаянна знаходзіўся супрацоўнік міліцыі і Зміцер не мог патрапіць за межы шпіталя, у тэрмін адміністрацыйнага арышту час знаходжання маладога чалавека ў шпіталі не залічваецца, паведамляе прэс-служба «Маладога Фронту».

Нагадаем, што Зміцер Крамянецкі быў затрыманы побач з кафэ, дзе адзначалася вяселле Мікалая Дземідзенкі і прысуджаны да 5 сутак арышту нібыта за «дробнае хуліганства». Падчас адбывання арышту ў юнака пагоршыўся стан здароўя і яго паклалі ў шпіталь.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках