29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Менскам збіраюцца запусціць атамны рэактар?

36
Пад Менскам збіраюцца запусціць атамны рэактар?

Навукоўцы Інстытута энергетычных і ядзерных даследаванняў «Сосны» плануюць запусціць уласны ядзерны рэактар.

Разглядаюцца два варыянты: альбо запускаць ўжо існуючы рэактар 1987 года пабудовы пасля яго мадэрнізацыі, альбо будаваць новы выпрабавальны блок.

Рэактар павінен дазволіць адпрацаваць сістэмы бяспекі першай беларускай АЭС і пралічыць усе варыянты паводзін мірнага атама, паведамляе тэлеканал «Беларусь-1».

У Соснах абвяргаюць гэтую інфармацыю і называюць сюжэт, які выйшаў на БТ, «суцэльнай выдумкай».

Навукоўцы кажуць, што тэрміны з'яўлення падобнага рэактара вельмі аддаленыя - яго можна будзе пабудаваць толькі праз 20-30 гадоў, піша onliner.by.

Калі рашэнне аб будаўніцтве даследчага рэактара ўсё ж такі будзе прынята, натуральна, будуць улічаны ўсе патрабаванні бяспекі, а сёння яны вельмі строгія.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках