24 красавiка 2024, Серада, 3:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спецдакладчык ААН заклікаў улады да дыялогу з апазіцыяй

18
Спецдакладчык ААН заклікаў улады да дыялогу з апазіцыяй

1 лістапада Міклаш Харашці афіцыйна ўступіў на пасаду Спецыяльнага дакладчыка ААН па сітуацыі ў галіне праў чалавека ў Беларусі.

Сваю першую афіцыйную заяву спецдакладчык адрасаваў беларускай грамадзянскай супольнасці і ўраду Беларусі, піша lawtrend.org са спасылкай на сайт Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека.

У ёй ён заклікае абодва бакі да адкрытага дыялогу з мэтай распаўсюджвання і абароны праў чалавека ў краіне.

«Я б хацеў запрасіць беларускія ўлады, дзяржаўныя органы і грамадзянскую супольнасць уступіць у адкрыты дыялог са мной па пытаннях праў чалавека ў краіне», - заявіў Міклаш Харашці.

«У маім прафесійным жыцці ў мяне было некалькі магчымасцей канструктыўна супрацоўнічаць з урадам і грамадзянскай супольнасцю Беларусі. Гэты вопыт дае мне надзею, што мандат будзе выкарыстаны ўсімі зацікаўленымі бакамі як добрая магчымасць эфектыўна звярнуцца да праблемных пытанняў праў чалавека ў Беларусі», - сказаў ён.

У якасці свайго першага кроку эксперт будзе шукаць магчымасць сустрэцца з урадам Беларусі для абмеркавання шляхоў абмену інфармацыяй, неабходных для лепшага выканання мандата. «Адкрытыя каналы камунікацыі і дыялогу з уладамі, а таксама з іншымі зацікаўленымі бакамі, неабходныя для забеспячэння паўнаты дакладаў, якія я павінен у адпаведнасці са сваім мандатам падаць у Савет па правах чалавека і ў Генеральную Асамблею ў наступным годзе», - падкрэсліў г-н Харашці.

«Я спадзяюся аказаць садзейнічанне ўраду і грамадству Беларусі ў паляпшэнні сітуацыі ў галіне праў чалавека ў адпаведнасці з міжнароднымі нормамі», - дадаў спецдакладчык.

Савет ААН па правах чалавека заснаваў мандат спецыяльнага дакладчыка па Беларусі ў сакавіку 2012 г. (рэзалюцыя 20/13) на адзін год з магчымасцю падаўжэння. У якасці спецдакладчыка Міклаш Харашці незалежны ад якога-небудзь урада ці арганізацыі і выконвае мандат у сваёй індывідуальнай якасці. У 1970-я гады г-н Харашці стаў заснавальнікам венгерскага руху за правы чалавека і свабоду прэсы, у 1990-я ён быў членам Венгерскага парламента. З 2004 па 2010 гг. ён займаў пасаду прадстаўніка АБСЕ па свабодзе СМІ. З 2010 г. ён выкладае дэмакратызацыю СМІ ў некалькіх універсітэтах.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках