28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крымінальны капітал - пад «дахам» чыноўнікаў

31
Крымінальны капітал - пад «дахам» чыноўнікаў

Увесь ценявы бізнэс у нашай краіне кантралюецца ўладамі.

У Беларусі няма асаблівага капіталу, які тэарэтычна мог бы патрапіць пад амністыю. Пра гэта кажа кіраўнік аналітычнага цэнтра «Стратэгія» Леанід Заіка, піша «Завтра твоей страны».

«Увесь крымінальны капітал працуе пад прыкрыццём. Яго нават цяжка назваць крымінальным. Як у выпадку з растваральнікамі, ён здабывае даходы, зыходзячы з таго, што прыкрываюць тыя ці іншыя чыноўнікі», - мяркуе эксперт.

Эканаміст упэўнены, што ніякага эфекту амністыя ў Беларусі не дасць.

«Гэта можа быць нейкім дэманстрацыйным крокам, каб паказаць лібералізацыю становішча, але на самой справе гэта не наш метад. Можа быць, у Беларусі нехта і хацеў бы гэтай амністыі, але ж увесь бізнэс у нашай краіне з'яўляецца кантраляваным. Калі чыйсьці бізнес набываў больш ці менш прыстойны ўзровень, яго адразу ж бралі пад каўпак, альбо забіралі сабе людзі ад улады. Некаторым удалося захаваць свой бізнэс. Як правіла, тым, хто супрацоўнічаў з уладай: Уладзімір Пефціеў, Юрый Чыж. А вось яркіх беларускіх бізнесменаў, якія свяціліся бы за мяжой, няма. У нас няма крыніц, каб атрымаць хуткі рост капіталу, і мець праблемы з уладай», - падкрэслівае Леанід Заіка.

Нагадаем, учора старшыня Вышэйшага гаспадарчага суда (ВГС) Беларусі Віктар Камянкоў заявіў, што ажыццявіць амністыю капіталу ў Беларусі ў рамках дзеючага заканадаўства немагчыма.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках