19 красавiка 2024, Пятніца, 13:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Схаваныя камеры ў распранальнях менскіх «сэканд-хэндаў»

98

Татальны кантроль становіцца нормай у Беларусі.

Усё часцей наведвальнікі крам і гандлёвых цэнтраў заўважаюць, што ў мэтах бяспекі ўладальнікі арганізацый «пераступаюць рысу». Як паведаміў чытач, які звярнуўся ў рэдакцыю onliner.by, у краме сеткі «Экономъ Клас» на вул. Маякоўскага над распранальнямі ўсталяваныя відэакамеры. Наколькі гэта законна? Журналісты звязаліся з кіраўніцтвам крамы і ўзялі каментар у юрыста.

«Сябар распавёў пра крамку, у якой нахабна вядуць відэаздымку ў прымеркавых кабінках, - сказана ў лісце. - Зайшлі, зрабілі пару фота. Мяркуйце самі».

«Чаму вы лічыце, што гэта парушэнне праў? - здзіўлены дырэктар арганізацыі. - Вы ведаеце, колькі мы ўбачылі з дапамогай гэтых камер, як людзі хаваюць наш тавар пад сваю вопратку? Колькі было папярэджана крадзяжоў, ведаеце? За адзін дзень па 10 чалавек было! Акрамя таго, усюды напісана, што ў кабінках вядзецца відэаназіранне».

Пытанне аб парушэнні права на асабістае жыццё дырэктара здзівіла яшчэ больш.

«А якія правы мы парушаем? Мы нікога не прымушаем да нас прыходзіць. Мы не ўмешваемся ў асабістае жыццё пакупнікоў, мы не павесілі камеры ў іх дома. Ніхто не кажа, што трэба прыходзіць у наш магазін і праводзіць у ім асабістае прыватнае жыццё. Чаму гэтыя грамадзяне не абураюцца камерамі, якія ўсталяваныя на кожным слупе зараз? І апошняе. Нашы камеры - выключна для асабістага карыстання. Інфармацыя нікуды не прасочваецца і не сыходзіць», - сказаў ён.

Юрыст з ім не згодны.

«Пытанне тэарэтычнае: ці з'яўляецца парушэннем асабістых праў размяшчэнне камер у прымеркавай? Нідзе прама пра гэта не напісана, што можна, што нельга. Таму трэба зыходзіць з агульных паняццяў аб асабістых правах грамадзян, праве на недатыкальнасць і г. д. Я мяркую, што кантроль за прымеркай рэчаў - відавочнае парушэнне права на недатыкальнасць асабістага жыцця. Таму спажывец мае права звяртацца ў Мінгандлю і ў суд з патрабаваннем дэмантаваць камеры і кампенсаваць маральную шкоду», - сказаў Сяргей Зікрацкі, уладальнік юрыдычнага агенцтва.

Напісаць каментар 98

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках