20 красавiка 2024, Субота, 17:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Празе створаць «альтэрнатыўную амбасаду Беларусі»

30
У Празе створаць «альтэрнатыўную амбасаду Беларусі»

Шэсць беларускіх арганізацый у Чэхіі дамовіліся пра сумесны план дзеянняў. Між іншага плануецца стварыць Беларускі дом ў Празе.

Паседжанне адбылося ў канферэнц-зале кінатэатра «Люцэрна». Удзельнічалі прадстаўнікі шасці беларускіх арганізацый, зарэгістраваных у Чэхіі: Асацыяцыя «За мадэрнізацыю», Рух Салідарнасці «Разам», Міжнародны цэнтр грамадскіх ініцыятыў «Наша дом», аб'яднанне «Пагоня», Беларускі форум у Празе «Адраджэнне» і Беларускі хостэл у Празе, паведамляе «Радыё Свабода».

У паседжанні бралі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства замежных спраў Чэхіі, а таксама праваабарончай арганізацыі «Чалавек у нядолі».

Удзельнікі распавялі пра дзейнасць сваіх арганізацыяў. Кіраўнік суполкі «Пагоня» Юрка Станкевіч прапанаваў кожнай арганізацыі вызначыць для сябе пэўную нішу, каб не замінаць іншым, і больш эфектыўна каардынаваць працу.

Старшыня Асацыяцыі «За мадэрнізацыю» Аляксей Франкевіч прапанаваў 19 снежня правесці вялікую вулічную акцыю на Плошчы Старога гораду ў Празе з нагоды падзеяў у Менску двухгадовай даўніны.

Наталля Маковік прэзентавала канцэпцыю Беларускага дому ў Празе, які мае выконваць каардынацыйную функцыю для беларускіх арганізацыяў, а таксама быць, як сказала актывістка, «альтэрнатыўнай Амбасадай Беларусі».

Можна меркаваць, Беларускі дом у Празе стане яшчэ адным цэнтрам беларускай эміграцыяй. Падобныя арганізацыі ўжо існуюць у Вільні, Варшаве ды Кіеве.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках