19 красавiка 2024, Пятніца, 2:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ХАМАС заявіў пра дасягненне замірэння з Ізраілем

52
ХАМАС заявіў пра дасягненне замірэння з Ізраілем

Бліжэйшым часам будзе абвешчанае пагадненне пра спыненне агню паміж ХАМАС і Ізраілем, сказалі егіпецкія і палестынскія прадстаўнікі.

Прэзідэнт Егіпту Махамед Мурсі, які выступаў пасярэднікам, сказаў у аўторак, што чакае спынення авіяабстрэлу Газы з боку Ізраілю ўжо «сёння». Прадстаўнік ХАМАС сказаў, што пагадненне будзе дасягнутае неўзабаве, паведамляе ВВС.

Ізраіль не каментуе, але ён адклаў планы наземнага ўварвання ў сектар Газа.

Раней ізраільскія ВПС раскідалі тысячы ўлётак над сектарам Газа з заклікам да жыхароў паўночнай, усходняй і паўднёвай частак сектара пакінуць свае дамы і эвакуявацца ў цэнтр Газы.

Рух ХАМАС, у сваю чаргу, назваў гэтыя заклікі ізраільскай прапагандай, накіраванай на запалохванне насельніцтва, і заклікаў жыхароў Газы заставацца ў сваіх дамах.

Ваенныя дзеянні пачаліся ў мінулую сераду, калі прыцэльным ударам ізраільскай ракеты ў Газе быў забіты лідар вайсковага крыла ХАМАС, і Ізраіль абвясціў аперацыю «Віхор», мэтай якой абвешчанае «спыненне ракетных абстрэлаў ізраільскай тэрыторыі» з боку сектара Газа.

З таго часу загінулі больш за 110 палестынцаў і трое ізраільцян.

Напісаць каментар 52

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках