29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нямецкая Financial Times выпусціла апошні тыраж

4
Нямецкая Financial Times выпусціла апошні тыраж

Наглядальны савет газеты ў бліжэйшы час вызначыцца, пераводзіць выданне ў электронны выгляд ці цалкам зачыніць праект.

Як паведамляецца, яшчэ два эканамічных выдання холдынгу будуць выстаўлены на продаж.

Кампанія Pearson і Gruner + Jahr запусцілі FT Deutschland у 2000 годзе, а ў пачатку 2008 года Pearson вырашыла прадаць сваю палову ў газеце нямецкаму партнёру і сканцэнтраваць свае намаганні на англамоўнай версіі, паведамляе «Корреспондент».

Нягледзячы на стабільную аўдыторыю падпісантаў, колькасць якіх дасягала 100 тыс. чалавек, выданне заўсёды заставалася стратным.

Як адзначае Frankfurter Allgemeine Zeitung, у 2012 годзе эканамічныя СМІ абыйдуцца холдынгу ў 15 млн еўра. Каля 10 млн спатрэбіцца на падтрыманне FT Deutschland, астатнія сродкі неабходныя для працы Impulse і Boerse Online.

Па ўсёй бачнасці, Gruner + Jahr пакіне ў друку толькі адно эканамічнае выданне: штомесячны часопіс Capital, які выходзіць з 1962 года.

Раней паведамлялася, што ў Германіі працягвае памяншацца лік друкаваных СМІ - на днях аб сваім банкруцтве абвясціла газета Frankfurter Rundschau.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках