29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лічбавая рэвалюцыя на БЧ

14
Лічбавая рэвалюцыя на БЧ

Беларуская чыгунка будзе прадаваць паўнавартасныя электронныя квіткі на цягнікі міжнародных ліній.

Як паведамляецца ў прэс-рэлізе аператара беларускай сеткі чыгунак, «з мэтай павышэння якасці абслугоўвання пасажыраў праводзіць работу па ўкараненні паслугі электроннай рэгістрацыі пры куплі квіткоў праз Інтэрнэт на цягнікі міжнародных ліній, якія курсуюць ў зносінах з Расеяй і Латвіяй».

Гаворка ідзе аб паўнавартасным электронным білеце, калі пасажыру дастаткова аплаціць праезд праз інтэрнэт і сесці на цягнік на падставе дамовы перавозкi, пацверджанай электронным праязным дакументам, без афармлення праязнога дакумента ў білетнай касе.

Пры пасадцы ў цягнік неабходна прад'явіць толькі дакумент, які сведчыць асобу, на падставе якога быў аформлены электронны білет. Таксама пры пасадцы ў цягнік рэкамендуецца мець пры сабе бланк замовы з інфармацыяй пра паездку, які ў любы момант можна раздрукаваць, у тым ліку з хатняга кампутара.

Таксама прапрацоўваецца пытанне пашырэння прымянення паслугі электроннай рэгістрацыі для праезду на ўсіх цягніках, якія курсуюць у межах тэрыторыі Беларусі. У цяперашні час пасажыры могуць купіць квіткі з электроннай рэгістрацыяй на цягнікі, якія курсуюць паміж Менскам і ўсімі абласнымі цэнтрамі, Менскам і Калінкавічамі, а таксама паміж Магілёвам і Брэстам, Віцебскам і Брэстам, Віцебскам і Гродна, Баранавічамі і Калінкавічамі (усяго 14 цягнікоў).

Праезд пасажыраў па праязных дакументах з электроннай рэгістрацыяй у рэжыме доследнай эксплуатацыі ажыццяўляецца з 12 верасня. За гэты перыяд праз Інтэрнэт набыта 7,9 тыс. квіткоў з электроннай рэгістрацыяй, у тым ліку з пачатку лістапада - больш за 4 тыс.

З кожным днём новая паслуга становіцца ўсё больш папулярнай. Калі ў сярэднім за тыдзень у верасні афармлялася 110 квіткоў з электроннай рэгістрацыяй, то ў лістападзе колькасць узрасла больш чым у 10 разоў і склала 1,3 тыс. праязных дакументаў за тыдзень.

Электронная рэгістрацыя спыняецца за 1 гадзіну да адпраўлення цягніка з пачатковай станцыі маршруту яго руху.

Аплаціць куплю праязных дакументаў праз Інтэрнэт можна з выкарыстаннем сістэмы Інтэрнэт-банкінгу, а таксама пры дапамозе сістэм электронных грошай Easy Pay і WebMoney.

Акрамя таго, у цяперашні час Беларуская чыгунка праводзіць работу па падключэнні сэрвісу продажу праязных дакументаў на сайце www.poezd.rw.by да сістэмы інтэрнэт-эквайрынгу для забеспячэння магчымасці аплаты квіткоў па банкаўскіх картках плацежных сістэм Visa International, MasterCard WordWide любога банка свету.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках