24 красавiка 2024, Серада, 21:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалая Дземідзенку шукаюць падаткавікi

25
Мікалая Дземідзенку шукаюць падаткавікi

Інспекцыя цікавіцца, на якія сродкі намеснік старшыні «Маладога фронту» ездзіць за мяжу.

«Сёння з раніцы маёй маці тэлефанавалі з падатковай інспекцыі, прасілі, каб я з імі звязаўся. Я ператэлефанаваў - апынулася, што іх цікавяць мае выезды за мяжу», - распавёў сайту charter97.org намеснік старшыні «Маладога фронту» Мікалай Дземідзенка.

Маладафронтавец звязвае такую цікавасць падатковай са сваёй актыўнай дзейнасцю:

«Гэта не першы прэцэдэнт, калі падатковая інспекцыя бярэцца за палітычна актыўных асоб у Беларусі. Абсалютна ясна, што гэта звязана з маёй грамадскага-палітычнай дзейнасцю».

Па словах Мікалая Дземідзенка, падатковыя інспектары самі не разумелі, чаго ад яго хочуць:

«Я ім патлумачыў, што нічога крымінальнага ў маіх выездах не было, яны насілі выключна асабісты характар. На гэтым і скончылася, яны асабліва не настойвалі. Сказалі, што ператэлефануюць, калі ім спатрэбіцца яшчэ нейкая інфармацыя. Думаю, што наступным крокам будзе патрабаванне запаўнення падатковай дэкларацыі. Было ясна, што яны самі не зусім разумеюць, чаго ад мяне хочуць. Проста ім прыйшоў загад - задаць пытанне, чаму я часта езджу за мяжу».

Нагадаем, не так даўно Міністэрства па падатках і зборах па Фрунзенскім раёне Менска запатрабавала ад кіраўніка грамадскага аб'яднання «Прававая дапамога насельніцтву» Алега Волчака дэкларацыю аб даходах і маёмасці за апошнія дзесяць гадоў.

Раней падатковая інспекцыя патрабавала падобную дэкларацыю ад старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках