Уткін зноў абразіў БАТЭ
100- 21.11.2012, 15:50
Расейскі тэлекаментатар, вядомы сваімі крытычнымі выказваннямі ў адрас барысаўскага БАТЭ, пасля паражэння клуба «Лілю» (0:2) зноў не ўтрымаўся ад з'едлівых заўваг.
«БАТЭ, з вяртаннем! Родны турнір дачакаўся. Беларускі Агранамічна-Танцавальны Эксперымент - у Лізе Еўропы. Я рады. Поспеху», - напісаў Уткін у Твітэры.
Нагадаем, па выніках пятага тура БАТЭ страціў усе шанцы на выхад у плэй-оф Лігі чэмпіёнаў, але заслупаваў за сабой 3-е месца ў групе і гарантаваў узел у 1/16 фіналу Лігі Еўропы.
У заключным матчы групавога этапу ЛЧ 5 снежня БАТЭ згуляе ў Мюнхене з «Баварыяй».