23 красавiка 2024, aўторак, 8:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскія школы на казарменным становішчы

107
Менскія школы на казарменным становішчы

Кіраўніцтва некаторых школ не дазваляе дзецям выходзіць на вуліцу без суправаджэння бацькоў.

Так, у менскай гімназіі № 56 сёння настаўнікі паведамілі вучням аб тым, што пасля ўрокаў іх павінны забраць са школы бацькі.

«Гэта рашэнне дырэктара Русланы Лешчанка. Яно прынята дзеля бяспекі дзяцей. Бацькам вучняў трэба прыходзіць за імі пасля ўрокаў», - растлумачылі charter97.org у адміністрацыі гімназіі.

Забарона на выхад з будынка тычыцца вучняў усіх класаў, у тым ліку і старэйшых.

Прычыну такога рашэння нам не сказалі, параіўшы звярнуцца да завуча Таццяны Перакос. Але ніякай дадатковай інфармацыі яна не дала, адзначыўшы толькі тое, што падобная забарона уведзеная і ў іншых школах і гімназіях Менска.

Відавочна, што дадзенае рашэнне звязана з гібеллю ў менскім мікрараёне Сухарава 9-гадовага хлопчыка, які патрапіў пад колы аўтамабіля, які пад'ехаў да школы. Пасля гэтага выпадку заявы аб адстаўцы напісалі шэраг высокапастаўленых супрацоўнікаў ДАІ, а Лукашэнка асабіста загадаў звярнуць увагу на стан аўтастаянак каля сярэднеадукацыйных устаноў.

У гібелі дзіцяці Лукашэнка абвінаваціў, у тым ліку, дырэктараў школ:

«Нядаўна СМІ перадалі, што збілі 9-гадовага хлопчыка. Выходзіць дырэктар школы і кажа: мы звярталіся ў ДАІ, патрабавалі, прасілі, але яны не прынялі мер. Значыць, трэба жорстка разабрацца з ДАІ. Ужо занадта часта я чую нараканні, асабліва ў адрас гарадской ДАІ.

Па-другое, вы пабудавалі новую школу. Чаму вы не абгарадзілі гэтую пляцоўку і ўсю школьную тэрыторыю плотам? Значыць, вы (гарадскія ўлады) вінаватыя, - працягнуў ён. - Што гэта за пазіцыя школьнага калектыву: мы звярнуліся ў ДАІ. Мы, бацькі, перадалі вам дзяцей, якія прыйшлі ў школу, і вы галавой за гэта адказваеце. У нас сёння настаўнік прыйшоў, як да станка, чатыры гадзіны адбыў і пайшоў. Усё роўна, якія дзеці. У сем'і яны даўно не ходзяць. Што гэта за пазіцыя такая?

І бацькі вінаватыя. Занялі ўсю пляцоўку асабістымі аўтамабілямі», - заявіў Лукашэнка.

Напісаць каментар 107

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках