20 красавiка 2024, Субота, 1:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акадэмія Навук: Вайна 1812 года не была «айчыннай» для беларусаў

250
Акадэмія Навук: Вайна 1812 года не была «айчыннай» для беларусаў

У Беларускім дзяржаўным універсітэце пройдзе міжнародная навуковая канферэнцыя «Вайна 1812 года і Беларусь».

Яна арганізаваная ўладамі краіны. У канферэнцыі возьмуць удзел навукоўцы з Беларусі, Расеі, Францыі, Італіі, Украіны, Польшчы, а таксама прадстаўнікі расейскага пасольства ў Беларусі, перадае «Радыё Свабода».

Прадстаўнікі Акадэміі навук Беларусі і беларускіх ВНУ маюць намер абгрунтаваць непрымальнасць выкарыстання ў афіцыйнай гістарыяграфіі тэрміну «Айчынная вайна 1812 году». Раней Інстытут гісторыі НАН Беларусі прыйшоў да высновы, што выкарыстанне тэрміну «Айчынная вайна 1812 году» ўяўляецца неабгрунтаваным у афіцыйнай беларускай гістарыяграфіі.

Пісьменнік Уладзімер Арлоў заявіў «Свабодзе», што вітае гэты крок беларускіх навукоўцаў, бо гэтая вайна не была «айчыннай» для беларусаў:

«Мне здаецца, нейкія рашэнні на гэту тэму ўжо прымаліся. Бо калі мы зазірнём у некаторыя энцыклапедычныя даведнікі, там фігуруе „вайна 1812 году“.

Увогуле, калі звярнуцца да саміх падзей, то натуральна, што гэтая вайна не была айчыннай для нашых земляў. Бо якраз шырокія колы тагачаснага грамадства, літвінскага, грамадства былога Вялікага Княства Літоўскага, якое зусім нядаўна было інкарпараванае ў склад Расейскай імперыі, звязвалі з Напалеонам надзеі на аднаўленне незалежнасці. І як найменш 25 тысяч нашых суайчыннікаў служылі ў «Вялікай арміі» Напалеона. А сяляне мелі свае надзеі, звязаныя з Напалеонам. Яны спадзяваліся, што, гэтаксама як і ў Польшчы, ён скасуе прыгоннае права на нашых землях.

На жаль, гэтым ілюзіям не дадзена было здзейсніцца. Але, тым ня менш, ВКЛ было адноўлена, быў створаны ўрад. Хай усяго толькі на некалькі месяцаў.

Гэтая вайна, як мы бачым, зусім не была айчыннай, як для Расеі. Але яна мела пэўныя прыкметы грамадзянскай вайны. Бо ў расейскай арміі служылі на той час, па некаторых ацэнках, да ста тысяч рэкрутаў з нашых земляў, якія вельмі часта як бы ваявалі супраць сваіх братоў.

Расея не была айчынай для нашых продкаў. Гэтаксама як і для сучаснікаў. І я спадзяюся, што яна ніколі ня стане айчынай. Айчынай было ВКЛ».

Напісаць каментар 250

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках