29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Юраў: Рада пры Пуціну будзе займацца правамі чалавека ў Беларусі

58
Андрэй Юраў: Рада пры Пуціну будзе займацца правамі чалавека ў Беларусі

У Радзе правоў чалавека пры прэзідэнту Расеі створаная працоўная група правоў чалавека за мяжой.

Яе ўзначаліў расейскі праваабаронца Андрэй Юраў. Ён распавёў сайту charter97.org, што цяпер ягонай задачай будзе стварэнне асобнай падгрупы правоў чалавека ў Беларусі:

«Калі колькасць чальцоў Рады, якія далучацца да гэтай групы, будзе дастатковай, і калі мы здолеем залучыць да працы сталых экспертаў, то мы здолеем падзяліць яе на падгрупы для рэгіёнаў. І адна з маіх задач — або зрабіць сталую падгрупу правоў чалавека ў Беларусі, або гэтую тэму хаця б рэгулярна агучваць».

Са слоў Андрэя Юрава, неўзабаве ён плануе правесці слуханні аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі:

«У кожным выпадку, калі такая група створаная, то спрэс дакладна ў найбліжэйшыя месяцы мы паспрабуем арганізаваць некалькі публічных акцый менавіта аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі (слуханні і гэтак далей), гэтаксама як і з правамі чалавека ў Цэнтральнай Азіі. Гэта ўваходзіць у нашыя планы».

«Група ёсць, ейны кіраўнік да ўсяго гэтага неабыякавы. Таму шанцы, што прэзідэнцкая рада ўсё ж будзе цікавіцца правамі чалавека ў суседніх краінах, значна павялічыліся», - адзначыў праваабаронца.

Напісаць каментар 58

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках