19 красавiка 2024, Пятніца, 8:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Google - супраць цэнзуры ў Інтэрнэце

3
Google - супраць цэнзуры ў Інтэрнэце

Google запусціла праект Take action («Пачні дзейнічаць»), накіраваны на абарону свабоднага інтэрнэту.

Петыцыю супраць увядзення цэнзуры ў сетцы можна падпісаць на афіцыйным сайце кампаніі.

Паводле паведамлення Google, на снежань гэтага года намечана некалькі міжурадавых нарад, на якіх будзе абмяркоўвацца ўвядзенне кантролю ў інтэрнэце. Больш за 2 млрд чалавек у свеце карыстаюцца Сеткай, і карпарацыя лічыць, што яны таксама павінны мець магчымасць уплываць на яе лёс. Пакуль не паведамляецца, колькі людзей ужо падпісалі петыцыю.

Цяпер цэнзура ў Сетцы працуе на ўзроўні асобных краін.

У Беларусі існуе «чорны спіс» незалежных СМІ, доступ да якіх забаронены ў дзяржустановах і ВНУ, у які ўключаны і сайт charter97.org.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках