29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бялыніцкіх школьнікаў пакаралі за адмову ад рабскай працы

102
Бялыніцкіх школьнікаў пакаралі за адмову ад рабскай працы

Вучні сярэдняй школы № 1 гарадскога пасёлка Бялынічы адмовіліся ў кастрычніку гэтага года выязджаць на сельгасработы па ўборцы бульбы.

З-за гэтага іх прымусяць у другой вучэбнай чвэрці 35 дзён аддзяжурыць у сваіх класах, ажыццяўляючы іх ўборку. Адпаведнае рашэнне прыняла адміністрацыя Бялыніцкай СШ № 1, паведаміў ПЦ «Вясна» адзін з бацькоў вучняў.

«Калі ў кастрычніку гэтага года вучняў школы на працягу двух тыдняў пачалі адпраўляць на ўборку бульбы ў гаспадаркі раёна, прычым працавалі дзеці без усялякай аплаты, я сказаў сыну, што ён можа не ездзіць на сельгасработы, - распавядае бацька аднаго з вучняў. - Дзеці ў школе павінны вучыцца, а не працаваць задарма. Тым больш, што сын быў пасля хваробы і мог захварэць зноў. Мы папярэдзілі яго класнага кіраўніка, што сын будзе вучыцца, а на прымусовыя сельгасработы не паедзе, бо толькі нядаўна хварэў, ды і мы з'яўляемся прынцыповымі праціўнікамі ўсякай прымусовай працы. Адразу ніякіх санкцый з боку кіраўніцтва школы не было, таму што сын вучыцца добра, ды і за што караць? Аднак ужо ў гэтай чвэрці яго паклікала класны кіраўнік і сказала, што ён павінен 35 дзён аддзяжурыць па класе, ажыццяўляючы яго ўборку. Такім чынам ён пакараны за адмову ад удзелу ў сельгасработах.

Па словах класнага кіраўніка, адпаведнае рашэнне прыняла адміністрацыя школы. У 8А класе, дзе вучыцца мой сын, такое ж пакаранне панёс яшчэ адзін вучань, бацькі якога адмовіліся адпраўляць яго на прымусовыя сельгасработы. Ёсць пакараныя і сярод навучэнцаў з іншых класаў Бялыніцкай СШ № 1. Прозвішча наша прашу не паказваць, сын не хоча, бо баіцца, што пасля гэтага ў яго могуць узнікнуць праблемы ў навучанні».

Напісаць каментар 102

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках