19 красавiка 2024, Пятніца, 7:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Квіткі на цягнікі даражэюць на 17%

46
Квіткі на цягнікі даражэюць на 17%

Мінэканомікі падтрымала прапанову БЧ аб яшчэ адным павышэнні коштаў на квіткі ў сярэднім на 17% да канца бягучага года.

Аб гэтым сёння ў ходзе оnline канферэнцыі на сайце БелТА паведаміў міністр транспарту і камунікацый Беларусі Анатоль Сівак.

«Узровень тарыфаў застаецца невысокім, у сувязі з чым прымаюцца гэтыя меры», - удакладніў міністр. У цэлым ён адзначыў, што правядзенне ўзважанай тарыфнай палітыкі з'яўляецца адным з важных напрамкаў работы Беларускай чыгункі ў галіне пасажырскіх перавозак.

У цяперашні час перавозкі пасажыраў у межах рэспублікі, якія маюць важнае сацыяльнае значэнне для насельніцтва, з'яўляюцца стратнымі. Паводле аператыўных дадзеных БЧ, за 10 месяцаў бягучага года страты ад перамяшчэння пасажыраў на цягніках рэгіянальных ліній эканомкласа перавысілі Br1,2 млрд.

У бягучым годзе па ўзгадненні з Мінэканомікі тарыфы на перавозкі пасажыраў па Беларусі былі павышаны на 20% у ліпені. Пасля павышэння тарыфаў кошт праезду, напрыклад, у цягніку № 651 Менск-Брэст склаў у купэйным вагоне Br31,8 тыс., у плацкартным - Br23, 1 тыс., у агульным - Br14,7 тыс.

Гаворачы аб міжнародных пасажырскіх перавозках, Анатоль Сівак падкрэсліў, што тарыфы на перавозкі цягнікамі агульнага карыстання ўстанаўліваюцца ў адпаведнасці з міжнароднымі дамовамі Беларусі. Так, ААТ «РЖД» праінфармавала аб павелічэнні тарыфаў для пасажыраў у зносінах з Беларуссю з 1 студзеня 2013 года ў сярэднім на 9-24% у залежнасці ад каляндарнага часу паездкі, адлегласці накіравання і катэгорыі цягнікоў. У зносінах з Украінай тарыфы не павышаліся з 2009 года.

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках