25 красавiка 2024, Чацвер, 1:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

АўтаВАЗ прадае ўласнасць у Беларусі

24
АўтаВАЗ прадае ўласнасць у Беларусі

Расейская кампанія прадала кантрольныя пакеты ў «Нёман-Лада» і «Брэст-Лада».

Дзве здзелкі былі зарэгістраваныя на Беларускай валютна-фондавай біржы 21 лістапада, паведамляе агенцтва «Бізнэс-навіны».

Пакупніком пакета ў 1450 акцый (71,6% акцыянернага капіталу) ААТ «Нёман-Лада» і пакета ў 2300 акцый (51,1% акцыянернага капіталу) ААТ «Брэст-Лада» стала СААТ «Менск-Лада». Абодва пакета акцый былі ацэненыя ў BYR 3,84 млрд. кожны. Пры гэтым кошт адной акцыі «Нёман-Лада» склаў BYR 2,65 млн. пры намінальным кошце акцыі BYR 50 тыс. Адна акцыя «Брэст-Лада» была ацэненая ў BYR 1,67 млн. пры намінале BYR 20 тыс.

«Я б не сказаў, што гэта пазбаўленне АўтаВАЗа ад сваіх актываў у Беларусі. Хутчэй варта казаць аб новым бачанні бізнесу расейскай кампаніяй», - адзначыла у каментары крыніца, блізкая да здзелкі.

Паводле яе слоў, «Менск-Лада» заўсёды выконвала функцыі галоўнага пастаўшчыка прадукцыі АўтаВАЗа ў Беларусь. Пасля здзелак «фактычна так і засталося».

На СААТ «Менск-Лада» адмовіліся ад каментароў па здзелцы. У дырэкцыі расейскага АўтаВАЗа паведамілі, што рыхтуюць пісьмовы каментар.

У абласных гарадах Беларусі - Віцебску, Гомелі, Магілёве - таксама працуюць кампаніі, афіляваныя з АўтаВАЗам: ААТ «Дзвіна-Лада», ААТ «Гомель-Лада», ААТ «Бярэзіна-Лада».

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках