24 красавiка 2024, Серада, 22:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новым гендырэктарам ВВС стане Тоні Хол

2
Новым гендырэктарам ВВС стане Тоні Хол

Брытанскую вяшчальную карпарацыю ўзначаліць кіраўнік лонданскай оперы Тоні Хол.

Хол у мінулым узначальваў аддзел навінаў Брытанскай вяшчальнай карпарацыі, а цяпер займае пасаду выканаўчага дырэктара Каралеўскай оперы ў Лондане, перадае ВВС.

Папярэдні генеральны дырэктар кампаніі Джордж Энтуісл падаў у адстаўку на фоне скандалу, які разгарэўся ў Брытаніі пасля выхаду ў эфір чарговага выпуску праграмы Newsnight.

У выпуску праграмы Newsnight 2 лістапада адзін з пацярпелых у выніку дзеянняў педафілаў, Стыў Месем, распавёў, што ў гвалтаванні выхаванцаў дзіцячага дома ва Уэльсе ўдзельнічаў адзін з высокапастаўленых членаў брытанскай Кансерватыўнай партыі.

Хоць імя палітыка ў праграме названа не было, пазней у інтэрнэце ў сувязі з прагучалымі у праграме Newsnight абвінавачваннямі было названа імя лорда Алістэра Макэлпайна.

Лорд Макэлпайн назваў абвінавачванні фальшывымі і паклёпніцкімі, а пазней Стыў Месем адмовіўся ад сваіх слоў і папрасіў прабачэння перад лордам Макэлпайнам, сказаўшы, што памыліўся, і што ён быў ахвярай іншага чалавека.

Джордж Энтуісл прынёс прабачэнні лорду Макэлпайну і растлумачыў, што не бачыў перадачу да яе выхаду ў эфір. Праз некалькі дзён ён падаў у адстаўку з пасады гендырэктара BBC, прапрацаваўшы на сваёй пасадзе ўсяго толькі 54 дні.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках