29 сакавiка 2024, Пятніца, 5:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мясніковіч забараніў «чарніла», якія ніхто не вырабляе

52
Мясніковіч забараніў «чарніла», якія ніхто не вырабляе

Ад вырабу пладова-ягаднага віна ўсе 49 вытворцаў «чарнілаў» адмовіліся раней, чым у Саўміне дадумаліся яго забараніць.

Журналісты высветлілі, чым адрозніваюцца «пладова-ягадныя віна палепшанай якасці і віна марачнага класа», пра якія казаў прэм'ер міністр Міхаіл Мясніковіч, ад звычайных «чарнілаў», паведамляе «Еўрарадыё».

«Розніца ў закісанні: гэтыя (ардынарныя) зброджваюцца да 5% і дадаецца спірт, а палепшаныя - да 10%. І больш складаны працэс закісання», - тлумачыць дырэктар прадпрыемства «Ілаўскае» Андрэй Януковіч.

Вось толькі ад вытворчасці ардынарных він на «Ілаўскім» практычна адмовіліся амаль год таму! Да апошняга часу, праўда, выраблялі адно такое віно, але выключна таму, што не ведалі, як буякі «вытрымаюць» закісанне да 10%.

«Буяковае - сёння яно ў нас ардынарнае віно. Але праводзім эксперыменты, ці змогуць буякі збрадзіць да 10%. У нас у Беларусі больш за 10 ягад, і кожная сябе па-рознаму вядзе: чорная парэчка лепш становіцца (ад больш працяглага закісання), а чарніца, быццам бы, - горш», - кажа дырэктар прадпрыемства.

Але віна з самага распаўсюджанага фрукта - яблыка - забарона Саўміна ў любым выпадку ніякім чынам не тычыцца. Бо з яблыкаў не першы месяц вырабляюць выключна віно палепшанай якасці. «Практычна - партвейн», - запэўнівае дырэктар вінна-гарэлачнага завода «Колас» Сяргей Сячко.

«Віно не палепшанай якасці з яблыкаў сёння ніхто ўжо не вырабляе. Сёння ўжо вырабляюць віна палепшанай якасці па спецтэхналогіі. А спецтэхналогіі - гэта тая ж самая партвейнізацыя віна», - кажа ён.

Тое, што пагрозы Мясніковіча нічога не зменяць на прылаўках вінна-гарэлачных аддзелаў крам, пацвярджае і начальнік упраўлення каардынацыі і развіцця алкагольнай, плодаагародніннай і крухмалапатачный галін Белдзяржхарчпрама Аляксандр Арэхаў.

«Практычна няма, хто вырабляе (ардынарныя віна), ужо няма, можна так сказаць. Усё было падрыхтавана і запланавана - прадпрыемствы перайшлі на палепшанае, на марачнае», - сказаў ён.

Беларускія «яблычныя партвейны» нічым не адрозніваюцца па якасці ад крымскіх партвейнаў з вінаграда, запэўнівае Янукевіч. Так што набытыя ў гэтым годзе віннымі заводамі мільёны тон яблыкаў і выдаткаваныя на гэта мільярды рублёў не знікнуць - усё пойдзе на выраб «чарнілаў».

Напісаць каментар 52

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках