23 красавiка 2024, aўторак, 13:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гомелі збілі студэнтаў з Блізкага Усходу

62
У Гомелі збілі студэнтаў з Блізкага Усходу

У гомельскім забаўляльным цэнтры «Еўропа» былі збітыя замежныя студэнты з Емена, Іярданіі і Палестыны.

Як распавёў БелаПАН студэнт Гомельскага медыцынскага ўніверсітэта, грамадзянін Емена Салах Махамед, 18 лістапада разам з братам (студэнтам падрыхтоўчага аддзялення) ён зайшоў у ЗЦ «Еўропа», дзе ўбачыў, як чацвёра хлопцаў славянскага выгляду білі двух студэнтаў з Іярданіі і Палестыны.

«Яны толькі прыехалі вучыцца і яшчэ не ведаюць рускай мовы. Мясцовыя ж крычалі на іх і білі, прычым было відавочна, што іярданец і палестынец не разумеюць, чаго ад іх хочуць, і што наогул адбываецца. Я з братам заступіўся за тых, каго збівалі», — адзначыў Салах.

Пасля таго, як ён папрасіў хуліганаў не біць хлопцаў і пакінуць іх у супакоі, Салах Махамед сам атрымаў удар у твар. «Тады ўжо пачалі біць і нас. Тут прыйшла ахова забаўляльнага цэнтра і папросту выкінула нас, замежнікаў, за дзверы, а мясцовых пакінула ў забаўляльным цэнтры», — падкрэсліў іншаземец.

З ягоных слоў, ён адразу ж звярнуўся ў міліцыю, напісаў заяву, зняў пабоі. Яго абурылі таксама дзеянні ахоўнікаў ЗЦ «Еўропа».

У Цэнтральным РАУС, які праводзіць праверку гэтага факта, пакуль каментароў БелаПАН не даюць.

Летась пасля бойкі, якая пачалася ў ЗЦ «Еўропа» і прадоўжылася ля забаўляльнай установы, загінуў студэнт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім.Ф.Скарыны, грамадзянін Турцыі 1985 года нараджэння. Бойка адбылася на дыскатэцы ў ЗЦ «Еўропа». У замежнага студэнта узнік канфлікт праз дзяўчыну з іншым юнаком, грамадзянінам Беларусі. Маладзёны выйшлі на двор, дзе, паводле папярэдняй інфармацыі, беларус штурхнуў турка. Ён пакаціўся і выцяўся галавой. Замежнік быў шпіталізаваны, і каля двух тыдняў прабавіў у лякарні ў стане непрытомнасці, а затым сканаў.

Напісаць каментар 62

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках