25 красавiка 2024, Чацвер, 20:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэю Гайдукову ў СІЗА КДБ не перадаюць лекі і лісты

4
Андрэю Гайдукову ў СІЗА КДБ не перадаюць лекі і лісты

Ад адваката, які сустракаўся з заключаным 22 лістапада, маці даведалася, што ён напісаў дадому ўжо тры лісты.

«Тры лісты, і ні адзін да нас не дайшоў! Мы таксама напісалі, даслалі два лісты і паштоўку. Андрэй атрымаў толькі паштоўку. Нічога недазволенага мы не пісалі, але лісты чамусьці яму не перадаюць. І не перадалі ўсе лекі, сказалі, што трэба медычнае пацвярджэнне аб тым, што яны неабходныя. У Андрэя хворае сэрца, яго нават не ўзялі ў войска з-за гэтай хваробы. І даведкі ў мяне былі, але цяпер засталіся толькі копіі - арыгіналы мы перадалі адвакату, якая рыхтавала заяву на змяненне меры стрымання. Аднак копіі СІЗА КДБ не задавальняюць», - кажа Вольга Гайдукова.

Яна распавяла, што з дня затрымання з Андрэем Гайдуковым працуе ўжо трэці адвакат, піша ПЦ «Вясна».

«Адвакат кажа, што ў СІЗА КДБ вельмі холадна, можна замерзнуць нават за тыя пару гадзін, пакуль допыт ішоў. Баюся, каб Андрэй не захварэў...», - кажа маці зняволенага.

Бацькі і сябры не вераць у тое, што Андрэй Гайдукоў сапраўды мог займацца тым, у чым яго абвінавачваюць. Аднадумцы ўпэўненыя, што абвінавачванне з боку КДБ - гэта ціск, звязаны з грамадскай дзейнасцю Андрэя. Ён быў удзельнікам маўклівых акцый пратэсту, збіраўся зарэгістраваць грамадскую арганізацыю «Саюз маладых інтэлектуалаў», якую стварыў наваполацкі актывіст Яўген Канстанцінаў. Андрэй Гайдукоў быў яго намеснікам, і не раз распавядаў, што яму пагражалі праблемамі на працы - і на вучобе.

Андрэй Гайдукоў быў затрыманы не за тое, што «закладваў у тайнік звесткі, якія цікавяць замежныя спецслужбы», а калі перавозіў частку тыражу газеты «Хартыя'97» для распаўсюджвання ў Віцебскай вобласці.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках