19 красавiка 2024, Пятніца, 8:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Звычайны шантаж?

24
Звычайны шантаж?

Былы прэм'ер лічыць, што менавіта ў гэтым прычына магчымага пераарыентавання грузапатоку праз расейскія парты.

«Для Беларусі танней за ўсё перапраўляць грузы праз прыбалтыйскі краіны. Рабіць гэта праз Санкт-Пецярбург будзе даражэй. Беларуская прапанова прагучала як «калі вы зробіце вялікую зніжку па тарыфах, каб гэта не было даражэй для Беларусі, то грузапаток пойдзе праз Санкт-Пецярбург». Я думаю, што наўрад ці так атрымаецца. Шлях да расейскіх партоў даўжэй», - распавёў сайту charter97.org былы прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Чыгір.

Па словах эксперта, прыбалтыйскія краіны могуць зрабіць нам зніжку, каб не страціць грузапаток:

«Беларусь разглядае пытанне, як зрабіць перакідку грузаў праз Санкт-Пецярбург, а прыбалты хай задумаюцца. Ім гэта вельмі нявыгадна, гэта вялікая праблема. Цяпер прыбалты паглядзяць і, магчыма, зробяць нейкую зніжку на грузаперавозкі па сваёй тэрыторыі».

Наўрад ці беларускі экспарт пойдзе праз расейскія парты, лічыць Міхаіл Чыгір:

«Як не круці, розніца ў перавозцы прыстойная - праз прыбалтыйскія краіны танней. Але нават калі экспарт пойдзе праз Санкт-Пецярбург, гэта не азначае кантролю з боку Расеі. «Белкалій» будзе вазіць калій як і вазіў. Загрузяць і ён пойдзе праз тэрыторыю Расеі».

«Гэта проста пошук больш выгаднай прапановы, не больш за тое», - падсумаваў былы прэм'ер-міністр.

Нагадаем, нядаўна Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць пераарыентаваць транзіт асноўных экспартных грузаў у парты Ленінградскай вобласці РФ. Ён растлумачыў, што пераарыентацыя транзіту беларускіх экспартных патокаў дазволіць дыверсіфікаваць палітычныя і эканамічныя рызыкі.

Першы віцэ-прэм'ер рэспублікі Уладзімір Сямашка, каментуючы заяву кіраўніка, адзначыў, што пераарыентацыя грузапатокаў стане магчымая, калі Расея «прапануе комплексны падыход».

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках