29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Харватыя ўводзіць візавы рэжым з Расеяй

46
Харватыя ўводзіць візавы рэжым з Расеяй

Папулярная ў расейскіх турыстаў краіна рыхтуецца да ўступлення ў Еўразвяз.

Харватыя ўвядзе візавы рэжым з Расеяй з 1 красавіка 2013 года ў сувязі з уступленнем рэспублікі 1 ліпеня наступнага года ў Еўразвяз, паведаміла памочнік міністра замежных спраў Рэспублікі Харватыя (РХ) Андрэя Мяцелка Згомбіч на дзелавой сустрэчы ў Маскве ў пятніцу.

«Дата канчатковага ўступлення Харватыі ў Еўразвяз - 1 ліпеня 2013 года. Не пазней, чым за тры месяцы, краіна павінна прывесці сваё заканадаўства ў адпаведнасць з патрабаваннямі ЕЗ. Да 1 красавіка мы павінны поўнасцю ўвесці візавы рэжым з усімі дзяржавамі, якія не ўваходзяць у Еўразвяз», - сказала Мяцелка Згомбіч.

Паводле яе слоў, Харватыя зрабіла ўсё, каб адцягнуць момант увядзення віз. «Мы адзначаем цікавасць расейскіх турыстаў да Харватыі. У мінулым годзе краіну наведалі 200 тыс. турыстаў з Расеі. Пры гэтым адзначаецца тэндэнцыя пастаяннага росту», - адзначыла памочнік міністра.

Як распавяла кіраўнік візавага аддзела МЗС РХ Мая Тэідэр, з 1 студзеня 2012 года ў краіне ўступіў у сілу закон «Аб іншаземцах». У бліжэйшыя два тыдні будзе прыняты самы важны дакумент - «Палажэнне аб візах».

Згодна з законам «Аб іншаземцах» застаецца два віды віз: «А» (транзіт праз аэрапорт) і «С» (кароткатэрміновая віза). Апошняя выдаецца максімум на пяць гадоў для наведвання краіны з рознымі мэтамі (у прыватнасці, турызм, прыватны, дзелавы і афіцыйны візіт і інш.) Турыстам будуць выдавацца візы на тры месяцы, яны будуць аднаразовыя і шматразовыя.

Паводле звестак МЗС РХ, тэрмін афармлення візы будзе складаць 15 дзён, на практыцы - да пяці рабочых дзён. Памер консульскага збору складзе 35 еўра або 70 еўра для тэрміновай візы, афармляецца за тры дні. Ад атрымання візы вызваляюцца дзеці ва ўзросце да шасці гадоў і жонкі харвацкіх грамадзян.

«Мы можам гарантаваць, што візавы рэжым не стане перашкодай для наведвання краіны, заявіў дырэктар Консульскага дэпартамента МЗС РХ Вінка Любічыч, звяртаючыся да тураператараў. - Харватыя - турыстычны хіт, у вас няма ніякай рызыкі. Гэты летні сезон быў самым паспяховым за ўсю гісторыю Харватыі».

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках