25 красавiка 2024, Чацвер, 8:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцыя баіцца інфармацыі на charter97.org

51
Міліцыя баіцца інфармацыі на charter97.org

Пасля публікацыі «Замкнёнае кола хлусні» міліцыянты апыталі жанчыну, якая падзялілася з нашым сайтам інфармацыяй.

Пра гэта сайту charter97.org распавяла сябра «Грамадзянскай ініцыятывы супраць беззаконня ў судах, пракуратурах» Любоў Санкевіч:

«12 лістапада да мяне дадому прыходзілі з міліцыі, але я сказала, каб даслалі павестку, каб быў дакумент. Яны гэтым жа вечарам прынеслі павестку на 13 лістапада. На наступны дзень раніцай я прыйшла ў РУУС, дзе міліцыянт Сяргей Рудзько склаў на мяне пратакол апытання з нагоды публікацыі «Замкнёнае кола хлусні» на сайце Хартыі'97».

Супрацоўнікаў міліцыі цікавіла імя, прозвішча і кантактны тэлефон журналіста, які размаўляў з Любоўю Санкевіч:

«Спыталі, ці сама я тэлефанавала на сайт. Я адказала, што не, журналісты самі са мной звязаліся, узялі інфармацыю з «Фэйсбука». Яны здзівіліся, а што такое «Фэйсбук»? Ну, кажу, мне смешна, я пенсіянерка і ведаю, што гэта такое. Залезце ў інтэрнэт і пачытайце. Потым яны ў мяне пыталіся імя і прозвішча журналіста, які мне тэлефанаваў, а таксама яго тэлефон - але ініцыялаў я не пыталася, а тэлефон не захаваўся. Я ім так і сказала».

Нагадаем, у публікацыі «Замкнёнае кола хлусні», якая выйшла на нашым сайце 17 кастрычніка, Любоў Санкевіч распавяла пра фальсіфікацыі ў судовых справах і аб тым, што былы дырэктар завода трактарных дэталяў і агрэгатаў Уладзімір Валадковіч абкрадаў прадпрыемства, а Барыс Батура, які ў той час быў старшынёй аблвыканкама Магілёўскай вобласці, яго пакрываў і абараняў.

Напісаць каментар 51

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках