16 красавiка 2024, aўторак, 19:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Астатні дзень працы офіса ПЦ «Вясна»

11

23 лістапада актывісты праваабарончага цэнтра "Вясна" працавалі астатні дзень у сваім офісе.

Адсюль вывозілі не апісаныя судом рэчы, дакументы, сканчалі апошнія справы ў сценах, якія сталі ўжо роднымі. На панядзелак, 26 лістапада, прызначаная канфіскацыя кватэры, якая належыць зняволенаму Алесю Бяляцкаму, дзе на працягу амаль 12 гадоў месціўся офіс "Вясны", паведамляе БелаПАН.

Арышт вядомага праваабаронцы выклікаў шырокі розгалас. Ён прызнаны вязнем сумлення, ягонага вызвалення патрабуе міжнародная дэмакратычная грамадскасць, кіраўніцтва Еўразвязу і ЗША. Алесь Бяляцкі адбывае пакаранне ў папраўчай калоніі № 2 Бабруйска.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках