24 красавiка 2024, Серада, 10:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзень памяці ахвяраў Галадамору ва Украіне

63
Дзень памяці ахвяраў Галадамору ва Украіне

10.000 свечак запаляць у памяць ахвяр Галадамору ў Кіеве.

Сёлетняя акцыя прысвечаная дабрачынцам - тым людзям, якія ў няпросты час ратавалі ад голаду суайчыннікаў у 1932-1933 гадах, піша «Корреспондент».

Сярод украінцаў былі тыя, хто наважыўся на мужныя ўчынкі ў часы, далёкія ад рамантыкі і героікі. Гаворка ідзе пра людзей, якія ратавалі іншых ад галоднай смерці - раздавалі хлеб, паілі і сагравалі. Сярод іх - педагогі, лекары, шараговыя сяляне, шматдзетныя маці.

Маладыя людзі пранясуць у жалобным шэсці дзве сотні свечак са стужкамі, на якіх будуць пазначаныя імёны і прозвішчы людзей, якія ратавалі іншых ад голаду.

Наносіць надпісы на стужкі і раздаваць хлеб, выпечаны на ахвяраванні грамадзян, пачнуць перад пачаткам шэсця каля станцыі метро Арсенальная. Усіх кіян і тых, хто мае магчымасць быць у Кіеве, Грамадскі камітэт запрашае сабрацца для супольнага ўшанаваньня памяці ахвяр Галадамору.

Згадаюць ахвяр Галадамору 24 лістапада таксама і ў многіх краінах свету. У склад Грамадскага камітэта ўшанаваньні памяці ахвяр Галадамору-генацыду 1932-1933 гадоў ва Украіне ўвайшлі 37 знакамітых постацяў у навуковым, мастацкім і грамадскім жыцці краіны.

Нагадаем, паводле апытання, амаль 60% украінцаў успрымаюць Галадамор як генацыд.

Як паведамлялася, Нацыянальная рада тэлевізіі і радыёвяшчання рэкамендуе тэлерадыёкампаніям устрымацца ад трансляцыі праграм забаўляльнага характару 24 лістапада ў Дзень памяці ахвяр Галадамору.

У 2006 годзе Вярхоўная Рада прызнала Галадамор 1932-33 гадоў генацыдам украінскага народа.

У выніку Галадамору 1932-1933 гадоў паводле розных ацэнкак загінула ад 3 да 7 млн чалавек.

Напісаць каментар 63

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках