19 красавiка 2024, Пятніца, 21:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

15 снежня - «Марш свабоды» ў Маскве

26
15 снежня - «Марш свабоды» ў Маскве

Каардынацыйная рада расейскай апазіцыі прызначыла новую акцыю пратэсту на 15 снежня.

Акцыя, прымеркаваная да гадавіны масавых пратэстных выступаў, будзе называцца «Марш свабоды». Яна пройдзе ў фармаце шэсця і кароткага мітынгу, пішуць Грани.ру.

Галоўнымі лозунгамі маршу стануць «Свабоду палітвязням!», «Далоў дыктатуру!», «Датэрміновыя выбары!». Аб меркаваным маршруце шэсця пакуль не паведамляецца. Заяўка на правядзенне акцыі будзе пададзеная на наступным тыдні. Кіраваць падрыхтоўкай акцыі даручана Аляксею Навальнаму. У штаб увайшлі Сяргей Пархоменка, Сяргей Удальцоў, Сяргей Давідзіс і Уладзімір Тор.

Апошняя ўсерасейская акцыя пратэсту «Марш мільёнаў. Восеньскі наступ на ашуканцаў і злодзеяў» праходзіла 15 верасня. У Маскве адбылося шэсце па Бульварным коле, якое прадоўжылася мітынгам на праспекце Сахарава. У акцыі бралі ўдзел каля 30 тысяч чалавек.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках