20 красавiка 2024, Субота, 8:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску адзначылі 80-ю гадавіну Галадамору

20
У Менску адзначылі 80-ю гадавіну Галадамору

Як паведамілі ў беларускім грамадскім аб'яднанні ўкраінцаў «Ватра», памінальная служба прайшла раніцай у Свята-Духавым кафедральным саборы Менска.

У ёй прынялі ўдзел прадстаўнікі пасольства Ўкраіны і ўкраінскай дыяспары Беларусі.

Таксама ў кафедральным саборы працуе выстава, прысвечаная Галадамору ва Украіне.

Увечары а 18-й гадзіне прайшла памінальная імша ў касцёле святых Сымона і Алены (Чырвоны касцёл) на плошчы Незалежнасці. Памінальныя свечкі запалілі дыпламаты ўкраінскай амбасады, прадстаўнікі ўкраінскіх арганізацый Беларусі, паведамляе БелаПАН.

Галадамор ва Украіне - масавы голад, які ахапіў усю тэрыторыю краіны ў 1932-1933 гадах і прычыніў значныя чалавечыя ахвяры. Пік голаду прыпаў на першую палову 1933 года. Паводле апошніх звестак, загінула 3.941.000 чалавек. Менавіта гэтая лічба легла ў абвінаваўчую частку прысуду апеляцыйнага суда горада Кіева ад 13 студзеня 2010 года ў справе супраць арганізатараў Галадамору - Іосіфа Сталіна і іншых кіраўнікоў СССР і УССР. У выніку было выстаўленае абвінавачванне ў дачыненні да сямі чалавек, кожны з якіх судом быў прызнаны вінаватым. Галадамор таксама закрануў і Беларусь.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках