23 красавiка 2024, aўторак, 18:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рускія нацыяналісты правялі марш у Магілёве

208

Каля 40 чалавек прынялі ўдзел у мітынгу і шэсці "Славянскі марш" 25 лістапада ў Магілёве.

Акцыя была дазволеная гарадскімі ўладамі. Міліцыя папярэдзіла арганізатараў толькі аб недапушчальнасці выкарыстання незарэгістраванай сімволікі. Мэтай акцыі была заяўлена "падтрымка традыцыйных духоўных і маральных каштоўнасцяў, ідэі славянскага адзінства, нацыянальнай і сацыяльнай справядлівасці, а таксама супраць глабалізацыі". На "Славянскім маршы" збіраліся выкарыстаць чорна-жоўта-белыя сцягі Расейскай імперыі, паведамляе БелаПАН.

Удзельнікі акцыі прайшлі каля 200 метраў да стадыёна каля Палаца культуры завода штучнага валакна. На стадыёне адбыўся мітынг, у якім, прыехаўшы з Віцебску, узяў удзел Сяргей Рыжоў, удзельнік прэзідэнцкай кампаніі 2010 года. Ён заявіў, што "ў цяперашні час славянскія дзяржавы падзеленыя, што адмоўна ўплывае на жыццё і дабрабыт народаў".

Удзельнікі мітынгу заяўлялі: "Мы ўсе з'яўляемся прадстаўнікамі рускай нацыі". Гучалі лозунгі: "Рускія, наперад!", "Слава Расеі!", "Слава Белай Русі».

Напісаць каментар 208

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках