24 красавiка 2024, Серада, 20:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

1 снежня зноў даражэюць цыгарэты

56
1 снежня зноў даражэюць цыгарэты

У Беларусі ў чарговы раз падаражэюць цыгарэты.

Пра гэта гаворыцца ў інфармацыі аб максімальных рознічных коштах, якія дзейнічаюць з 1 снежня, апублікаванай міністэрствам па падатках і зборах. Рост коштаў закране чатыры маркі цыгарэт вытворчасці гродзенскай тытунёвай фабрыкі «Нёман», якія стануць даражэй на 300 рублёў за пачак, піша «Телеграф».

Так, Cooper і Cooper Gold вырастуць у кошце з 5300 да 5600 рублёў, Rider (City, Street, Desert і Air) - з 5700 да 6000, Velvet (Blue, Red, Ruby, Jade, Coral) - з 6500 да 6800, Oscar (Gold, Silver, Gold superslims, Oscar Silver superslims, Gold compact, Silver compact) - з 8200 да 8500 рублёў.

У апошні раз кошты на цыгарэты ў Беларусі павышаліся з 1 лістапада - ад 2% да 13%. Між тым з 1 студзеня 2013 года ў 1,5-2,1 разы павышаюцца стаўкі акцызаў на цыгарэты. Так, на дарагія цыгарэты акцыз павялічыцца на 55,5%, на цыгарэты сярэдняй коштавай катэгорыі - на 70% і на танныя - на 109%. У цяперашні час доля акцызнага падатку ў раздробным кошце цыгарэт складае каля 20%.

Напісаць каментар 56

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках