25 красавiка 2024, Чацвер, 11:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Варшаве пакажуць фільм «Даволі! Да Волі...»

4

Паказ фільма пра ўдзельнікаў падзей 19 снежня 2010 года адбудзецца 27 лістапада ў 17.00 у Варшаве ў Палацы Культуры і Навукі, на 12 паверсе, аўдыторыя А.

Пасля прагляду фільма запланаваная дыскусія, падчас якой будзе абмеркавана бягучая палітычная сітуацыя ў Беларусі, а таксама сітуацыя з правамі чалавека, перадае «Еўрарадыё».

Удзел у дыскусіі прымуць: дырэктар тэлеканала «Белсат» Агнешка Рамашэўская-Гузы, дырэктар Беларускага дома ў Варшаве Зміцер Бародка, каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Зміцер Бандарэнка і Гжэгаж Жукоўскі з Amnesty International.

Дакументальны фільм «Даволі! Да Волі...» рэжысёраў Вячаслава Ракіцкага і Андрэя Куцілы распавядае аб удзельніках дэманстрацыі супраць фальсіфікацый прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года. Зняты ён быў па замове тэлеканала «Белсат». Адзначаны ўзнагародай публікі як лепшы дакументальны фільм на кінафестывалі OFF у харвацкім горадзе Опузен.

Арганізатарам мерапрыемства выступіў праект Palitviazni.info.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках