18 красавiка 2024, Чацвер, 21:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ZTE рыхтуе смартфон Apache з 8-ядзерным працэсарам

45
ZTE рыхтуе смартфон Apache з 8-ядзерным працэсарам

Падобна на тое, што першыя смартфоны з 8-ядзерным працэсарам сапраўды з'явяцца ўжо ў наступным годзе.

Прычым перайграць усіх буйных вытворцаў могуць ZTE і Mediatek. Менавіта апошняя можа апярэдзіць Qualcomm і NVIDIA, наладзіўшы масавую вытворчасць чыпаў з 8 вылічальнымі ядрамі, піша itnovosti.org.

Чыпсэт MT6599 будзе вырабляцца па 28-нанаметровай тэхналогіі. Чакаецца, што першыя экземпляры працэсараў Mediatek выпусціць вясной 2013 года. Хутчэй за ўсё, масавую вытворчасць смартфонаў на базе такіх чыпаў можа пачаць ZTE.

Па непацверджанай інфармацыі, кітайская кампанія рыхтуе мадэль, вядомую пад кодавай назвай Apache. Акрамя 8-ядзернага працэсара, яна будзе абсталявана дысплеем Full HD і 13-мегапіксельнай камерай.

Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках