Ладуцька папоўніць бюджэт праверкамі інтэрнэт-крам
20- 26.11.2012, 15:03
Улады Менска маюць намер выкарыстоўваць традыцыйны рост абаротаў гандлю, у тым ліку і анлайнавага, напярэдадні святаў для папаўнення даходнай часткі гарадскога бюджэту.
Дзяржаўны рэкет будзе ажыццяўляцца пад шырмай кампаніі па абароне спажыўца ад ценявых тавараў, якая праводзіцца з добрымі намерамі піша АФН.
«Трэба прыняць аператыўныя меры для папярэджання парушэнняў падатковага заканадаўства, больш праводзіць кантрольных закупак, рэйдавых праверак», - запатрабаваў сёння «мэр» Менска Мікалай Ладуцька.
Адначасна ўлады паспрабуюць стрымаць рост спажывецкага імпарту.
«Наша задача - мінімізаваць спажывецкі імпарт, нарасціць продажы тавараў і аб'ёмы аказання паслуг», - заявіў кіраўнік Менгарвыканкама.