29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскіх школьнікаў прымушаюць уступаць у стоп-мены

112

У 21-й школе Менска дзяцей прымушаюць падрабляць подпісы бацькоў і ўступаць у атрад стоп-менаў.

«Сёння мой абураны сын патэлефанаваў прама са школы, - распавёў гарачай лініі партала TUT.BY чытач Ігар Іванавіч. - Ён паведаміў, што класная кіраўніца нікога не адпускае з заняткаў, пакуль дзеці ад імя сваіх бацькоў не напішуць па загадзя раздадзеных нарыхтоўках заяву на імя дырэктара з просьбай прыняць іх у атрад стоп-менаў. Пры гэтым подпісы бацькоў прапануецца проста... падрабіць!»

Журналісты звязаліся з сынам Ігара Іванавіча, які даслаў у MMS фота бланка адной з заяў, раздадзенай сёння, 26 лістапада, дзецям класнай кіраўніцай.

- Чамусьці ў стоп-мены прымушаюць ісці толькі вучняў 10-х класаў, якім 15-16 гадоў, - паведаміў школьнік. - Гэта значыць, што прыходзіць нам будзе трэба за паўгадзіны да вучобы і сачыць, каб малодшыя дзеці правільна перасякалі праезную частку. Акрамя таго, нам прапануецца запісваць нумары машын, якія будуць парушаць ПДР паблізу школы. І, вядома, прыйдзецца ў свой асабісты час заставацца пасля ўрокаў і сачыць за тым, каб вучні малодшх класаў бяспечна сыходзілі з заняткаў дадому. Усё гэта - на холадзе, побач з ажыўленай вуліцай і ў любое надвор'е. Але самае непрыемнае, што заявы ад імя сваіх бацькоў прымушаюць пісаць нас саміх!

Ці так гэта на самой справе? Партал вырашыў задаць гэта пытанне дырэктару менскай сярэдняй школы № 21 імя Гастэлы. Інфармацыю аб стварэнні атрада стоп-менаў са старшакласнікаў Андрэй Стрыгельскі пацвердзіў.

- Сапраўды, такі атрад у нас ствараецца, - распавёў Андрэй Валер'евіч. - Чаму - тлумачыць не трэба, гэтага патрабуе сама сітуацыя з бяспекай дзяцей. Але ўдзел у атрадзе стоп-менаў - справа абсалютна добраахвотная. I, вядома, ніхто не мае права прымушаць дзяцей распісвацца ў заявах аб прыёме ў яго ад імя сваіх бацькоў. Я сёння ж самым жорсткім чынам разбяруся з гэтай сітуацыяй і навяду парадак.

Напісаць каментар 112

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках