20 красавiка 2024, Субота, 18:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лінас Лінкявічус: Літве патрэбная «перазагрузка» адносін з суседзямі

3
Лінас Лінкявічус: Літве патрэбная «перазагрузка» адносін з суседзямі

Пры гэтым кандыдат на пасаду міністра замежных спраў і амбасадар у Беларусі кажа, што рэвалюцыйных змяненняў у знешняй палітыцы Літвы не будзе.

Былы міністр абароны і былы прадстаўнік Літвы ў НАТА ў інтэрв'ю BNS падкрэсліў, што ў знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі вельмі важная пераемнасць, аднак адначасова звярнуў увагу на тое, што змена ўрада заўсёды стварае перадумовы дасягнення пазітыўных змен у адносінах з іншымі краінамі, піша ru.delfi.lt.

«Гаворкі няма - калі прыходзіць новая адміністрацыя, заўсёды варта чакаць якой-небудзь «перазагрузкі». Вядома, усё чакаюць (іх) у добрым сэнсе. Паколькі ў адносінах з суседзямі ў нас сапраўды ёсць рэзерв, мякка кажучы, то ясна, што пэўная «перазагрузка» ніколі не пашкодзіць. Я маю на ўвазе ўсіх нашых суседзяў», - сказаў Лінас Лінкявічус у панядзелак.

Па словах дыпламата, у зносінах з суседзямі Літве трэба кіравацца дэмакратычнымі каштоўнасцямі, аднак не забываць і аб практычных інтарэсах краіны. Паводле яго слоў, у гэтым выпадку важна знайсці баланс.

«Я б выдзеліў Паўночныя краіны як рэгіён, у якім у нас вялікія амбіцыі, надзеі і чаканні. Я б таксама назваў Польшчу, Расею, Беларусь. Суседства заўсёды вельмі важна. Нам трэба кіравацца дэмакратычнымі каштоўнасцямі, з другога боку, улічваць і прагматычныя інтарэсы нашай краіны, а таксама і эканамічныя. Гэта павінна быць збалансавана», - сказаў Лінкявічус.

Па словах кандыдата ў міністры ЗС, асабліва важным партнёрам павінны застацца ЗША.

«ЗША - надзвычай важны партнёр не толькі для Літвы, але і для ўсёй Еўропы, у эканамічным супрацоўніцтве, і асабліва ў плане забеспячэння бяспекі, перш за ўсё ў плане НАТА. Гэта нельга недаацэньваць. Літва з моманту аднаўлення незалежнасці вельмі цэніць уклад ЗША ва ўмацаванне незалежнасці , суверэнітэту нашай краіны», - сказаў Лінкявічус.

51-гадовы дыпламат сказаў, што будзе імкнуцца да шырокага палітычнага кансенсусу па пытаннях знешняй палітыкі.

«Хацелася б нагадаць, што кажучы ў сойме, кандыдат у прэм'ер-міністры падкрэсліў, што рэвалюцый не будзе. У такіх галінах, як знешняя палітыка, палітыка бяспекі важная пераемнасць. Стратэгічныя мэты павінны застацца - гэта нашыя міжнародныя абавязацельствы ў міжнароднай палітыцы, сяброўства ў Еўразвязе (ЕЗ) і НАТА», - сказаў Л.Лінкявічус.

«Давайце не будзем забываць, што па Канстытуцыі важнейшыя пытанні знешняй палітыкі вырашае прэзідэнт і разам з урадам ажыццяўляе знешнюю палітыку. Таму ўзгодненая скаардынаваная дзейнасць усіх інстытутаў мае вялікае значэнне», - сказаў ён.

Л.Лінкявічус сказаў, што адным з найбольш сур'ёзных выклікаў у яго працы будзе старшынства Літвы ў ЕЗ у другім паўгоддзі 2013 года. У гэты перыяд плануецца правесці каля 3 тыс. сустрэч у Бруселі і Люксембургу, у Літве збіраюцца правесці каля 180 мерапрыемстваў.

«Гэта вялікі выклік, якога ў нас яшчэ ніколі не было. Можа быць, гэта і будзе наша галоўная задача», - сказаў Лінкявічус.

Паводле яго слоў, пры вырашэнні пытанняў ЕЗ для Літвы таксама важна цесна супрацоўнічаць з найбуйнейшымі дзяржавамі ЕЗ, перш за ўсё, з Германіяй і Францыяй.

Лінкявічус нарадзіўся ў Вільні ў 1961 годзе. Ён пачаў палітычную кар'еру ў незалежнай Літве ў 1992 годзе, калі трапіў у Сейм з Літоўскай дэмакратычнай партыяй працы. У гэтай партыі, якая з'явілася на базе Кампартыі Літвы, Лінкявічус знаходзіўся да 1996 года. З 2004 года ён сябра Літоўскай сацыял-дэмакратычнай партыі.

Лінкявічусу двойчы - у 1993-1996 гадах і ў 2000-2004 гадах - давялося ўзначальваць Мінабароны Літвы. Падчас другога тэрміну паўнамоцтваў ён займаўся інтэграцыяй Літвы ў НАТА і першым з міністраў абароны Літвы прымаў удзел у сустрэчы кіраўнікоў абаронных ведамстваў НАТА ў Бруселі.

Таксама двойчы - у 1997-2000 гадах і ў 2005-2001 гадах ён працаваў амбасадарам Літвы пры НАТА, хоць ў другі раз ён займаў гэтую пасаду ўжо ў якасці прадстаўніка адной з дзяржаў блока.

Восенню 2011 года Лінкявічус вярнуўся на працу ў МЗС у Вільні як амбасадар па асобых даручэннях, таксама стаў кансультантам лідэра кансерватараў прэм'ера Андруса Кубілюса на грамадскіх пачатках. У гэтым годзе Лінкявічус узначаліў дыпмісію Літвы ў Менску.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках