25 красавiка 2024, Чацвер, 4:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вандалізм у Баранавічах: апаганены помнік ахвярам фашызму

15

У канцы лістапада 2012 г. мясцовыя вандалы ў чарговы раз апаганілі мемарыяльны комплекс ахвярам фашызму.

Менавіта тут фашысты расстралялі каля 3 тысяч чэхаславацкіх габрэяў у 1942 годзе. 24 чэрвеня 1972 года на гэтым месцы быў адкрыты мемарыяльны комплекс ахвярам фашызму. Ніжэйшая частка манумента - скульптура з узнятымі да неба рукамі людзей - была па-варварску апаганеная дзеля здабыцця некалькіх кілаграмаў медзі, піша spring96.org.

31 сакавіка 2012 г. зламыснікі першы раз пашкодзілі помнік, адпілаваўшы некалькі кавалкаў медзі. Аднак злавіць па гарачых слядах злачынцаў міліцыі тады не ўдалося. Праз месяц супрацоўнікі прадпрыемства «Баранавічырамбуд» паправілі пашкоджанне на помніку. І вось чарговы акт вандалізму. Праўда, цяпер невядомыя асобы прычынілі мемарыяльнаму комплексу значна большае пашкоджанне, чым увесну.

Грамадскасць некалькі разоў закранала пытанне аб ахове мемарыяльнага комплексу, але пакуль безвынікова.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках