19 красавiка 2024, Пятніца, 2:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Януковіч звольніў пасла Украіны ў Беларусі

9
Януковіч звольніў пасла Украіны ў Беларусі

Прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч звольніў Віктара Ціханава з пасады надзвычайнага і паўнамоцнага пасла Украіны ў Беларусі ў сувязі з яго абраннем народным дэпутатам.

Адпаведны ўказ быў падпісаны кіраўніком дзяржавы і апублікаваны на ягоным афіцыйным сайце ў панядзелак, podrobnosti.ua.

На чарговых парламенцкіх выбарах, якія прайшлі ва Украіне 28 кастрычніка, Ціханаў перамог у мажарытарнай акрузе № 113 (Луганская вобласць) як прадстаўнік Партыі рэгіёнаў, і 6 лістапада быў прызнаны Цэнтральнай выбарчай камісіяй народным дэпутатам Украіны VII склікання.

Нагадаем, Ціханаў быў прызначаны паслом Украіны ў Беларусі 22 жніўні 2011 года. Раней ён займаў пасаду віцэ-прэм'ера - міністра рэгіянальнага развіцця, будаўніцтва і ЖКГ. Быў вызвалены з гэтай пасады 1 чэрвеня таго ж года.

Да Ціханава пасаду амбасадара Украіны ў Беларусі займаў Раман Бяссмертны.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках